Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Эканамісты

Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.

Аляксей Васільевіч Мікуліч нарадзіўся 13 чэрвеня 1953 г. у в. Аздамічы Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыў восем клсаў Аздаміцкай сярэдняй школы (1968), Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум (1972). Працаваў выконваючым абавязкі загадчыка Балатнянскага ветэрынарнага ўчастка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (1972–1973).

Пасля службы ў Савецкай арміі (1973–1975) Аляксей Мікуліч пачаў працоўную дзейнасць на Століншчыне. У 1976–1980 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса «Дружба». З 1986 г. —дырэктар саўгаса «Манькавічы», з 2000 г. – дырэктар КУВП «Манькавічы».

Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся 28 сакавіка 1950 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, які скончыў у 1971 г. Працоўны шлях пачаў у трэсце сталовых Першамайскага раёна г. Мінска.

Заяц Мікалай Емяльянавіч – вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук, заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.